Лукашэнка даручыў праверыць эфектыўнасць навукі ў сельскай гаспадарцы

13.08.2010 17:40
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці праверку эфектыўнасці працы ўсіх навукова-практычных цэнтраў па сельскай гаспадарцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, 13 жніўня, падчас працоўнай паездкі па Мінскай вобласці.

Праверку па даручэнні прэзідэнта правядуць пасля заканчэння ўсіх уборачных працаў, у верасні-кастрычніку гэтага года. «Усе цэнтры, якія стварылі, мы самым сур’ёзным чынам праверым. Нам патрэбны перадавы вынік. Неабходна, каб яны сканцэнтраваліся на магутных буйна-таварных вытворчасцях», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

Прэзідэнта Беларусі зацікавіла тое, як навукоўцы фактычна працуюць на зямлі. «Некалькі гадоў таму мы дамовіліся, што перадамо навуковым цэнтрам пяць гаспадарак і такім чынам аб’яднаем навуку і зямлю. Ад ідэі да рэалізацыі пяць гадоў мінула. Што атрымалася? Які вынік?» — сказаў кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з навукоўцамі на аграпрамысловым комплексе РУП «Шыпяны-АСК» Смалявіцкага раёна, заснавальнікам якога з’яўляецца Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробству.

Нвукоўцы расказалі прэзідэнту пра стан насенняводства ў краіне, аб тэхналогіях падрыхтоўкі насеннага матэрыялу, а таксама агучылі стратэгіі забеспячэння Беларусі якасным айчынным насеннем.

Тым не менш, Аляксандр Лукашэнка застаўся не зусім задаволены пачутым. «Нічога новага я не пачуў. Пра гэта мне распавядаюць на працягу пяці гадоў. Галоўным вынікам працы навукоўцаў павінна быць эфектыўнасць, а пакуль гэтага няма», — заявіў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки