Лукашэнка даручыў "самым жорсткім чынам спыняць" рост цэнаў

27.05.2011 15:37
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 траўня, што ўраду краіны цяпер неабходна любымі спосабамі спыніць інфляцыю. "Усялякі рост коштаў з сённяшняга дня павінен самым жорсткім чынам спыняцца", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы на нарадзе аб бягучай сітуацыі на спажывецкім і валютным рынку.

Паводле слоў беларускага лідара, толькі з дазволу прэм’ер-міністра і губернатараў магчымая карэкціроўка цэн у бок павелічэння, перадае БелТА. «Але гэта трэба будзе гэтым васьмі чалавекам даказаць», — сказаў прэзідэнт Беларусі.

Сёння няма тых тавараў, на якія трэба паднімаць цэны, дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка патрабуе за тыдзень загрузіць крамы таварамі «да даху»

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы запатрабаваў на працягу тыдня забяспечыць поўны асартымент тавараў у гандлёвых сетках. «Урад, губернатары, міністры, на працягу тыдня забяспечце поўны асартымент тавараў у гандлёвых сетках. Да даху!» — сказаў прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?