Лукашэнка даручыў за месяц стварыць новую сістэму мер бяспекі

13.04.2011 16:02
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка запатрабаваў ад Дзяржсакратарыята Савета Бяспекі, сілавых структураў, урада, а таксама Адміністрацыі прэзідэнта за месяц распрацаваць новую сістэму мер бяспекі па ўсёй краіне па недапушчэнні надалей сітуацыі, падобнай той, што здарылася ў мінскім метро. Дадзенае даручэнне кіраўнік дзяржавы падчас аператыўнага дакладу аб ходзе расследавання тэракту і аказанні дапамогі пацярпелым.

«Мы няшмат зрабілі, але нешта зрабілі, і гэта нас выратавала ў раскрыцці злачынства. Калі б мы не паварушыліся паўгады таму, нам бы гэта злачынства было вельмі складана раскрыць», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

«Але дзякуючы тэхніцы, мазгам, розуму супрацоўнікаў праваахоўных органаў нам удалося раскрыць гэта злачынства. Таму ў гэтым кірунку трэба весці працу», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «і самі мы павінны стаць пільнымі, уважлівымі, асцярожнымі». «Асабіста адказнымі за бяспеку», — сказаў прэзідэнт.

Как вам новость?