Лукашэнка ўдасканаліў парадак перадачы дзяржмаёмасці ў растэрміноўку

21.07.2010 08:57
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўнёс некаторыя змены і дапаўненні ў працэс распараджэння дзяржаўнай маёмасцю. Адпаведны ўказ № 367 кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 ліпеня гэтага года.

У адпаведнасці з дадзеным дакументам удасканальваецца парадак прыняцця рашэнняў аб перадачы ў арэнду (узгадненні перадачы ў субарэнду), у бязвыплатнае карыстанне дзяржмаёмасці, непасрэдна замацаванай за рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання і іншымі дзяржарганізацыям, падпарадкаванымі ўраду, дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, падпарадкаванымі прэзідэнту Беларусі, адміністрацыямі свабодных эканамічных зонаў, распавялі ў Адміністрацыі беларускага лідара.

Пры продажы будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, незавершаных будынкаў, кошт якіх перавышае дзесяць тысяч базавых велічыняў, прадугледжана растэрміноўка на тэрмін не большы за адзін год з дня заключэння дамовы куплі-продажу са штомесячнай індэксацыяй плацяжоў.

Пры гэтым права ўласнасці на маёмасць пры аплаце яе ў растэрміноўку пераходзіць да пакупніка з моманту перадачы яму незавершанага незакансерваванага капітальнага будынка пасля дзяржрэгістрацыі права ўласнасці на яго.

З моманту ўзнікнення права ўласнасці у пакупніка і да поўнага выканання ім абавязкаў па аплаце маёмасці, прададзенай з растэрміноўкай аплаты, гэтая маёмасць знаходзіцца ў закладзе ў прадаўца для забеспячэння выканання пакупніком абавязку па аплаце яе кошту, растлумачылі ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Распараджацца дзяржаўнай маёмасцю, кошт якой не перавышае 5000 базавых велічыняў, будзе Дзяржаўны камітэт па маёмасці. Гэта дазволіць больш аператыўна прымаць рашэнні па адчужэнні некарыстанай дзяржавай маёмасці.

Как вам новость?
Головоломки