Лукашэнка дазволіў акцыянаваць "Беларуськалі" і нафтаправоды

29.06.2010 08:48
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам № 331 даручыў пераўтварыць асобныя ўнітарныя прадпрыемствы ў адкрытыя акцыянерныя таварыствы. Гэта закране дзяржпрадпрыемствы, якія ажыццяўляюць здабычу і перапрацоўку калійных рудаў, транспарціроўку нафты і нафтапрадуктаў, вытворчасць ювелірных вырабаў, страхавую дзейнасць, абслугоўванне чыгуначнага транспарту.

У прэс-службе кіраўніка дзяржавы з гэтай нагоды нагадалі, што раней ўрад дэталёва разгледзеў пытанні перспектыўнага развіцця гэтых прадпрыемстваў і прызнаў мэтазгодным гэты крок.

«Такое пераўтварэнне створыць ўмовы для прыцягнення айчынных і замежных інвестараў, зацікаўленых у доўгатэрміновых эканамічных сувязях, гатовых узяць на сябе абавязацельствы па выкананні сацыяльных умоваў, тэхнічным пераабсталяванні і павышэнні канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў, а таксама прывядзе да памяншэння выдаткаў рэспубліканскага бюджэту на кіраванне дзяржаўнай маёмасцю», — заявілі ў прэзідэнцкай адміністрацыі.

Разам з тым, на дадзеным этапе 100% акцыяў дадзеных прадпрыемстваў застануцца ва ўласнасці дзяржавы, што, па сцвярджэнні прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, дапаможа стварыць умовы для прыцягнення стратэгічных інвестараў на дадзеныя прадпрыемствы. Гэтыя акцыі не падлягаюць продажу на ільготных умовах за грашовыя сродкі і абмену на імянныя прыватызацыйныя чэкі «Маёмасць», падкрэслілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Как вам новость?
Головоломки