Лукашэнка дазволіў Міністэрству аховы здароўя аператыўна купляць лекі

06.09.2010 13:08
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дазволіў Міністэрству аховы здароўя ў выпадку неабходнасці здзяйсняць аператыўныя закупкі медыцынскіх тавараў — лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі. Рашэнне аб такіх закупках прымае міністр аховы здароўя і нясе персанальную адказнасць за іх абгрунтаванасць.

Згодна з указам прэзідэнта № 618 ад 17 лістапада 2008 года «Аб дзяржаўных закупках у Рэспубліцы Беларусь», дзяржаўныя закупкі ажыццяўляюцца з прымяненнем конкурсу, калі іх арыенціровачны кошт складае ад 8 тыс. базавых велічынь і больш, перадае «Ежедневник».

Працэдура запыту цэнавых прапановаў прадугледжваецца пры дзяржзакупках на суму ад 1 да 8 тыс. базавых велічынь, працэдура афармлення канкурэнтнага ліста — ад 50 да 1 тыс. базавых велічынь, працэдура закупкі з адной крыніцы — ад 50 базавых велічынь і больш у выпадках, вызначаных Саветам Міністраў Беларусі.

Дадзены парадак у эпідэміялагічны перыяд 2009 года стварыў шэраг праблемаў для беларускай сістэмы аховы здароўя. Пасля распаўсюджання інфармацыі аб эпідэміі свінога грыпу насельніцтва пачало скупляць лекі і сродкі абароны, а Міністэрства аховы здароўя не змагло забяспечыць грамадзян усім неабходным. Каб пазбегнуць паўтарэння падобнай сітуацыі, прэзідэнт Беларусі даў міністру аховы здароўя права ў выпадку неабходнасці прымаць аператыўнае рашэнне аб дзяржзакупках медыцынскіх тавараў без выканання вышэйапісаных правілаў.

Как вам новость?
Головоломки