Лукашэнка дазволіў размяшчаць рыбныя і гароднінныя крамы ў нежылых памяшканнях

12.03.2011 09:53
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка падпісаў Указ № 102 "Аб унясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2009 года № 479". Гэтай пастановай ён зняў забарону на размяшчэнне спецыялізаваных рыбных і гароднінных крам у памяшканнях, перакладзеных у нежылыя. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. «Дакумент накіраваны на далейшую лібералізацыю ўмоваў ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, скасаванне адміністрацыйных бар’ераў для развіцця дзелавой ініцыятывы», — адзначылі ў прэс-службе прэзідэнта.

Як чакаецца, дадзены ўказ будзе спрыяць развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці, пашырэнню раздробнай гандлёвай сеткі, стабільнага забеспячэння насельніцтва шырокім асартыментам названай прадукцыі.

Как вам новость?