Лукашэнка дазволіў вылучыць на развіццё Палесся 1,3 млрд. даляраў

30.03.2010 09:41
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 сакавіка Указам № 161 зацвердзіў дзяржаўную праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады. "Усяго на фінансаванне мерапрыемстваў па развіцці Палесся спатрэбіцца амаль чатыры трыльёны рублёў (1,3 млрд. даляраў) сродкаў", — распавялі ў прэс-службе прэзідэнта.

«Мэтай праграмы, распрацаванай па даручэнні Аляксандра Лукашэнка, з’яўляецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Палесся на аснове комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў, павелічэнне экспарту інвестыцый, захаванне ўмоў узнаўлення прыродна-рэсурсавага патэнцыялу і стварэнне спрыяльных умоў для пражывання насельніцтва», — праінфармавалі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Як паведамляецца, рэалізацыя мерапрыемстваў праграмы дазволіць стварыць у Прыпяцкім Палессі больш за 25 тыс. новых працоўных месцаў. «Вытворчасць прамысловай прадукцыі ўзрасце ў 2015 годзе ў Брэсцкай вобласці больш за на 65%, Гомельскай вобласці — на 80% . Значна павялічыцца колькасць малых прадпрыемстваў», — падкрэслілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнка.

«Рэалізацыя мерапрыемстваў праграмы ў сельскагаспадарчай сферы дазволіць павялічыць валавы збор збожжавых і зернебабовых культур у 2015 годзе ў параўнанні з мінулым годам у 1,4 разы, бульбы — у 2,3, гародніны — у 1,8. Вытворчасць мяса (у жывой вазе) узрасце адпаведна ў 1,5 разы, малака — у 1,3 разы», — праінфармавалі ў прэс-службе.

У рамках праграмы прадугледжваецца будаўніцтва малочнатаварных фермаў, цэхаў па перапрацоўцы малака і мяса, рыбных кансерваў і вэнджанню рыбы, закупка і гадоўля высокапрадуктыўных мясных парод буйнога рагатага быдла і іншае.

Таксама на базе Палескай вопытнай станцыі меліярацыйнага земляробства і лугаводства ў зоне Прыпяцкага Палесся «будуць створаны спецыялізаваная лабараторыя па мясной жывёлагадоўлі «НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі» і спецыялізаваная лабараторыя па агародніцтве, што дазволіць развіваць мясную жывёлагадоўлю, рацыянальна выкарыстоўваць поймавыя землі, стварыць новыя працоўныя месцы», — распавялі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Праграмай таксама прадугледжаны істотныя падатковыя льготы для камерцыйных арганізацый, створаных пасля першага студзеня гэтага года (за выключэннем створаных шляхам рэарганізацыі), з месцам знаходжання і пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі дадзеных раёнаў, на працягу пяці гадоў з дня стварэння гэтых арганізацый», — паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Как вам новость?
Головоломки