Лукашэнка: ды не скажу я, калі дэвальвацыя пачнецца

17.06.2011 15:11
Архив Редакция

Беларускія ўлады не праінфармавалі б грамадзян аб пачатку эканамічных праблемаў, нават калі б ведалі, калі тыя пачнуцца. Пра гэта 17 чэрвеня заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных беларускіх СМІ. "Ды хто ж вам скажа, калі гэта пачнецца? І калі б я ведаў, у які дзень, то я б таксама не сказаў", — адзначыў прэзідэнт.

«Ды ў вас грошай не хопіць нават чай папіць ці кефір купіць, калі адразу павысіць цэны, наколькі трэба! Таму трэба захоўваць спакой», — дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама растлумачыў, чым выкліканы рост коштаў на ўнутраным рынку: «Памятаеце, урад наш бесталковы абвясціў, што за тыдзень кошты выраслі на столькі-та? Дык насельніцтва кінулася ўсё скупляць! На ўсіх аўтазапраўках чэргі стаялі за бензінам! Вось мы ў кожную шчыліну замочную падгледзелі — стаяць каністры з палівам. Цукар, соль, запалкі — навошта скупілі? Што, у нас гэтага няма? Проста цэны падняліся! Так, павышаны попыт прывёў да росту коштаў. Чаго ж вы на мяне цяпер крыўдзіцеся? Я і так гэтыя цэны стрымліваю яшчэ», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У тым выпадку, калі ў крамах не будзе патрэбных грамадзянам прадуктаў, кіраўнік дзяржавы заклікае насельніцтва купляць іншыя.

«Вось у краме патрабавалі неяк свіную шыю — няма. Разумееце, дайце шыю, і ўсё! Так што, у гэтай свінні іншых органаў няма?» — заўважыў прэзідэнт.

Лукашэнка: даляр трымаецца дзякуючы спакою

«Вось даляр на чорным рынку ўжо не восем-дзесяць тысяч, а пяць з паловай — шэсць. Так, дзесьці хтосьці здуру купляе даражэй, але ў асноўным — пяць з паловай тысяч. А казалі, каб па дзесяць! Але наша вытрымка ўсе ўтрымала», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён раіць грамадзянам не канвертаваць беларускія рублі ў замежную валюту. «Даляры і еўра друкуюць дзень і ноч, вы яшчэ трапіце на гэта, калі паглядзець на тое, што робіцца ў Амерыцы і Еўропе! Я ж казаў — не скупляць», — дадаў ён.

Как вам новость?
Головоломки