Лукашэнка: для газавага канфлікту абсалютна не было прычынаў

24.06.2010 15:09
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу Euronews, што газавы канфлікт з Расіяй узнік на пустым месцы. "Абсалютна не было прычыны для канфлікту. Гэта спрэчка абсалютна беспадстаўная з пазіцыі Расіі", — сказаў беларускі лідар.

«Але галоўнае, што спрэчка ўзнікла тады, калі «Газпром» павінен быў нам за транзіт (а транзіт увязаны з пастаўкамі ў Беларусь) 260 млн. даляраў, а мы ім павінны былі 190 млн., нават 187 млн., — адзначыў кіраўнік беларускага дзяржавы, перадае БелТА. — Яны гэта прызналі, і мы ім заплацілі гэтыя 187 млн.».

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што першапачаткова Беларусь папрасіла даць ёй для пагашэння доўгу за пастаўлены ў студзені-красавіку газ два тыдні, «але нашы саюзнікі, самыя блізкія нам людзі, сказалі: » Не, ні дня чакаць не будзем».

У сваім інтэрв’ю прэзідэнт Беларусі таксама звярнуў увагу на тэндэнцыйнасць і расійскіх СМІ пры асвятленні газавага канфлікту, што выявілася ў адсутнасці згадкі ў навінавых паведамленнях доўгу Расіі за транзіт газу па беларускай тэрыторыі, а таксама расказаў пра верагоднасць і ўмовы свайго ўдзелу ў будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Как вам новость?