Лукашэнка: для інвестыцый адкрыты ўсе сферы эканомікі Беларусі

17.11.2010 14:55
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прывітальным слове ўдзельнікам Беларускага інвестыцыйнага форуму, які адкрыўся 17 лістапада ў Франкфурце-на-Майне (Германія) адзначыў, што ўсе сферы эканомікі Беларусі адкрыты для інвестыцый. Самымі прыярытэтнымі сферамі кіраўнік дзяржавы лічыць энергетыку, транспарт, турыстычную сферу, навукаёмістыя вытворчасці, а таксама прамысловасць і сельскую гаспадарку.

«Шчыра рады, што нам удалося прыцягнуць да такога мерапрыемства настолькі аўтарытэтную дзелавую аўдыторыю. Ваш удзел у форуме мы разглядаем як сведчанне росту цікавасці замежнага бізнэсу да Рэспублікі Беларусь, які мы будзем усяляк падтрымліваць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Сярод выгадных характарыстык Беларусі беларускі лідар назваў геаграфічнае становішча краіны, стабільную эканамічную сітуацыю, высокі чалавечы патэнцыял, а таксама рост эканомікі і дынамічнае паляпшэнне інвестыцыйнага клімату.

«Заканадаўства нашай дзяржавы гарантуе абарону інвестыцый, свабоднае распараджэнне атрыманым прыбыткам і спрыяльныя ўмовы для інвестараў. Упэўнены, што форум стане адпраўным пунктам і для цэлага шэрагу сур’ёзных праектаў, выгадных інвестарам і накіраваных на развіццё эканомікі Беларусі, павышэнне дабрабыту беларускіх грамадзян», — падкрэсліў у сваім звароце кіраўнік Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки