Лукашэнка: для перабудовы эканомікі патрэбны трыльён даляраў

17.06.2011 13:09
Архив Редакция

Для таго каб перабудаваць эканоміку Беларусі патрэбны трыльён даляраў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня на прэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных беларускіх СМІ. "Нам кажуць: трэба змяніць структуру эканомікі. Але хто мне дасць трыльён даляраў, каб змяніць структуру эканомікі? Наша структура няправільная, але яна стваралася 100 гадоў як мінімум", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Сёння можна было б змяніць структуру, прывязваючы яе да крыніц, якія ў нас ёсць. Але якія галіны мы павінны былі развіваць сёння: дрэваапрацоўка, цэлюлозна-папяровая прамысловасць, сельская гаспадарка», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«У гады крызісу, калі па ўсім свеце мільёны людзей звальнялі. Мы крызісу не заўважылі. Мы ўкідвалі мільярды даляраў ЗВР на падтрыманне працы прадпрыемстваў. Калі б людзей звольнілі тады, то яны б памерлі або разышліся, пакуль мы рэфармавалі эканоміку. Такая ў нас эканоміка і не мы яе пабудавалі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Разумнікі» яшчэ 15 гадоў таму мне раілі змяніць нашу эканоміку. Я зрабіў стаўку на сельскую гаспадарку. Мы амаль у кожнай гаспадарцы стварылі аграгарадкі, дзе горш дзе лепш. Раней, усіх называлі — дзярэўня, калгаснікі… Каб гэта змяніць я прыдумаў назву аграгарадкі. Але гэта не толькі назва: вуліца, сацсферы, гандаль. Трэба каб даярка або Свінарка, каб была гарачая вада, і яны чыстымі да мужыка ўвечары клаліся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки