Лукашэнка: для рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты дадзены шырокія магчымасці

21.10.2010 09:42
Архив Редакция

У Беларусі прадстаўлены максімальна шырокія магчымасці для рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка падчас перамоваў у пашыраным складзе з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што "ў палітычных працэсах, якія адбываюцца ў краіне, ніколі не было і няма ніякай вастрыні".

«Усім, хто хоча ўступіць у палітычную барацьбу, — самая шырокая вуліца. Сёння нам ніхто прэтэнзій не прад’яўляе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Далі Грыбаўскайце.

У сваю чаргу прэзідэнт Літвы адзначыла, што «Літва, як і ўвесь Еўрасаюз, з надзеяй глядзяць на Беларусь, на наступныя прэзідэнцкія выбары», перадае БелТА.

«Мы хочам і жадаем, каб у вас выбары былі адкрытымі, каб усе кандыдаты, якія могуць быць зарэгістраваныя, — былі зарэгістраваныя, каб людзі маглі мець выбар, казаць пра гэта і выбіраць самі па сваім жаданні», — сказала Даля Грыбаўскайце.

Как вам новость?
Головоломки