Лукашэнка: дзяржаве патрэбны здаровы адукаваны чалавек

26.10.2010 16:31
Архив Редакция

Беларуская дзяржава не пашкадуе грошай на адукацыю і ахову здароўя. Пра гэта 26 кастрычніка на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця анкалагічнай дапамогі ў краіне заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. "Здаровы адукаваны чалавек патрэбен дзяржаве. Таму ў гэта мы грошы ўкладваць будзем", — падкрэсліў беларускі лідар.

«Вы ведаеце маю пазіцыю: адукацыя, ахова здароўя, можа быць, нават у такой паслядоўнасці, а можа быць, яны і нараўне ідуць», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што дзяржава ў далейшым плануе павялічваць сацыяльны складнік бюджэту. «Апошнія грошы будзем траціць, каб выратаваць чалавека, каб зрабіць яму нармальнае жыццё, даць яму нармальную адукацыю. Але будзем рабіць кропкава, першая кропка, першы кірунак — гэта анкалогія», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка не выключае магчымасці ўвядзення абавязковых медстраховок

Прэзідэнт Беларусі таксама паведаміў, што ён не выключае магчымасці стварэння ў краіне сістэмы абавязковага медыцынскага страхавання. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларусаў трэба паступова прывучаць да таго, што самае дарагое ў жыцці — гэта здароўе.

«Наша далейшая стратэгія — гэта, стварыўшы аснову, сканцэнтравацца на галоўных напрамках развіцця аховы здароўя. Я не хачу казаць, што мы не будзем праводзіць рэформу аховы здароўя, што мы не пойдзем, як бы гэта непапулярна ні гучала, на медыцынскія страхоўкі, добраахвотныя, абавязковыя і г.д.», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым, беларускі лідар падкрэсліў, што лякарня павінна заставацца «тым месцам, дзе лечаць людзей». «Я не хачу пакрыўдзіць старых, але ёсць такія, асабліва ў начальнікаў бацькі: патэлефанаваў, — ну, шпіталізуйце, трэба ж даглядаць за мамай, за татам. Шпіталізуйце, і яна будзе паўтара месяцы ў шпіталі знаходзіцца, а ёй папросту можна было лячыцца і даглядаць за ёй дома. І гэта ёсць — ад гэтага мы, можа быць, не адразу пазбавімся, але трэба пазбаўляцца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым, па словах кіраўніка дзяржавы, узнікае пытанне аб неабходнасці будаўніцтва ў Беларусі дадатковых лякарняў. «Ці будзем мы яшчэ нейкія лякарні будаваць, ці патрэбныя яны, калі мы аптымізуем тое, што ў нас сёння ёсць. Таму мы засяродзім сваю ўвагу на асноўных балючых кірунках — там, дзе мы павінны ўкласці грошы. Грошы ёсць, мы іх не пашкадуем», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки