Лукашэнка: дзяржорганам не хапае ўвагі да чалавека

09.11.2010 16:00
Архив Редакция

Эфектыўнасць працы дзяржорганаў са зваротамі грамадзян неабходна павышаць. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 9 лістапада. "Часта пытанні не патрабуюць значных фінансавых выдаткаў. Трэба толькі адно — увага да чалавека і жаданне дапамагчы яму", — адзначыў беларускі лідар. Аднак на практыцы менавіта гэтага і не хапае, лічыць кіраўнік дзяржавы.

Правядзенне нарады аб павышэнні эфектыўнасці працы са зваротамі грамадзян, па словах прэзідэнта, абумоўлена двума асноўнымі фактарамі. «Па-першае, гэта актуальнасць тэмы для ўсяго насельніцтва краіны з пункту гледжання заяўленай палітыкі «Дзяржава для народа». Трэба выразна разумець, што для людзей важныя не столькі паказчыкі ВУП, колькі тое, што маштабныя дзяржаўныя праграмы ўплываюць на іх жыццё, спрыяюць рашэнню надзённых жыццёвых праблем», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

«І другое. На сённяшні дзень мы назапасілі пэўны і, трэба сказаць, немалы досвед, які дазваляе рабіць абгрунтаваныя вывады аб эфектыўнасці нашай працы ў гэтым кірунку. А на падставе гэтых высноваў мы ў стане ўнесці неабходныя карэктывы. Жыццё не стаіць на месцы. Тое, што было добра яшчэ ўчора, сёння ўжо мае патрэбу ва ўдасканаленні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: бюракратызм шматаблічны і жывучы

«Бюракратызм шматаблічны і жывучы. Як толькі мы дзесьці выпускаем з-пад увагі гэтую праблему, яна абвастраецца і псуе жыццё многім людзям. Часу і сіл на ліквідацыю яго праяў спатрэбіцца шмат, але ўжо сёння бачна, што вынікі гэтай працы знаходзяць шырокі грамадскі розгалас, які сведчыць аб своечасовасці прынятых намі крокаў. Пацверджаннем гэтага з’яўляюцца звароты ў дзяржорганы», — дадаў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што падчас ягоных працоўных паездак па рэгіёнах непасрэдныя зносіны з людзьмі дазваляюць судзіць аб стаўленні да прадстаўнікоў органаў улады да патрэбаў і спадзеваў простых людзей. Гэта тычыцца ўсяго спектру пытанняў — ад сацыяльнай падтрымкі сям’і да праблемаў адукацыі і аховы здароўя.

«У верхніх эшалонах улады з лёгкасцю спускаюць звароты грамадзян на месцы або, як гаворыцца, ганяюць чалавека па вялікім коле інстанцый. А на месцах адробліваюцца здзеклівымі адпіскамі або, горш за тое, накіроўваюць скаргу на рэагаванне таго, на каго людзі скардзяцца. Ніякай ужо тут аб’ектыўнасці і ўвагі чакаць не даводзіцца, а людзі ж спадзяюцца на справядлівасць ўлады», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 61% беларусаў незадаволеныя вынікамі разгляду сваіх пытанняў у мясцовых арганізацыях. Такія вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага ў жніўні 2010 гады інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры адміністрацыі прэзідэнта Беларусі (ІАЦ) у рамках трэцяга этапу маніторынгу па вывучэнні стану працы дзяржаўных органаў.

Как вам новость?