Лукашэнка: эканамічная сітуацыя ў Беларусі не пагоршыцца

23.07.2010 16:56
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што эканамічная сітуацыя ў Беларусі не пагоршыцца. Пра гэта беларускі лідар заявіў 23 ліпеня ў Горадні падчас працоўнай паездкі ў Гарадзенскую вобласць. "Я не думаю, што ў нас сітуацыя пагоршыцца, як бы там ні трапыхаліся на Усходзе, у іншых месцах, сітуацыя ў нас не пагоршыцца, але ў гэтым годзе трэба зрабіць максімум", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Падчас дакладу губернатара Гарадзенскай вобласці Сямёна Шапіры аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну абмяркоўваліся праекты па будаўніцтве малочна-таварных фермаў. Ужо цяпер у Гарадзенскай вобласці працуюць сучасныя жывёлагадоўчыя комплексы, перадае БелТА.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць перш за ўсё арыентавацца на больш танныя варыянты пры будаўніцтве падобных аб’ектаў, але не ў шкоду якасці. «Неабходна будаваць функцыянальныя і акупныя аб’екты», — адзначыў беларускі лідар.

Такім чынам, заключыў Аляксандр Лукашэнка, стварэнне аграгарадкоў, збожжатокаў, машынных двароў ў бягучай пяцігодцы будзе скончана, а ў наступнай пяцігодцы застанецца пабудаваць аб’екты пад малочную і мясную жывёлагадоўлю.

Лукашэнка: прыбыткамі ад высокай кан’юнктуры коштаў на сельгаспрадукцыю неабходна падзяліцца з працаўнікамі вёскі

Акрамя таго, беларускі лідар адзначыў, «што ў сувязі з тым, што склалася на рынку, трэба падзяліцца з сялянамі, і нават не падзяліцца, а перш за ўсё трэба даць сялянам, а потым ужо, што застанецца — перапрацоўшчыкам, сабе, у бюджэт. «Трэба галоўных «віноўнікаў» станоўчых вынікаў ўзнагародзіць грашыма і прыняць адпаведнае рашэнне на ўзроўні рэспублікі ў цэлым», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У прыватнасці, гаворка ішла пра тое, што сёлета ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я узрос попыт на прадукцыю сельскай гаспадаркі, а адпаведна — выраслі кошты на сусветным рынку.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць не толькі фінансава заахвочваць працаўнікоў сяла за дасягнутыя вынікі, але і надаць увагу разумнай стратэгіі рэалізацыі беларускай прадукцыі на замежных рынках.

Лукашэнка: усё павінна быць пастаўлена на службу чалавеку

Разам з гэтым, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзяржава не будзе адмаўляцца ад прынцыпаў сацыяльна арыентаванай эканомікі. «Скажу проста: сутнасць нашай палітыкі заключаецца ў тым, што ўсе гэтыя аміяк, карбамід, гайкі, каровы, быкі — усё гэта нішто перад чалавекам. Усё павінна быць пастаўлена на службу чалавеку. Так, вытворчасць, але толькі ў імя адной мэты — чалавека. Мы 15 гадоў праводзілі такую палітыку і ад яе не адыдзем».

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што «нельга любой цаной паднімаць эфектыўнасць вытворчасці». Па словах прэзідэнта, няма нічога дрэннага, што ў Беларусі існуюць пэўныя сацыяльныя нагрузкі на прадпрыемствы.

«Кожны чалавек акрамя заробку павінен мець магчымасць ездзіць у санаторыі, але самае галоўнае — гэта дзеці, каб працаўнікі гэтага калектыву мелі магчымасць сваё дзіцё адвесці ў дзіцячы садок, у школу адправіць і каб прадпрыемства за гэта несла адказнасць. Гэта найвышэйшая мэта любога чалавека, і ніякія рынкавыя адносіны гэтага не заменяць», — адзначыў прэзідэнт.

Как вам новость?
Фото и видео

“Скотч спасёт мир” – Мужчина пожаловался на «ноу-хау» в строительстве стеклянных навесов в Минске

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

Головоломки