Лукашэнка: эканоміка Беларусі пачынае расці пасля крызісу

27.04.2010 09:19
Архив Редакция

Эканоміка Беларусі пачынае паволі расці пасля крызісу. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка. "Мы пражылі самы цяжкі перыяд у найноўшай гісторыі. Мы не адчулі таго страшнага крызісу, які быў у іншых краінах, калі есці не было чаго, холадна, голадна было", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Кажуць, свет выходзіць з крызісу. І мы пачынаем паволі расці. Калі мы выйдзем на ўзровень 2008 года, то мы жыць будзем», — заявіў прэзідэнт Беларусі падчас паездкі ў Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калі тэндэнцыя прыросту захаваецца, «то і грошы будуць, і фермы новыя будуць будавацца, і заробак будзем мець нармальны», перадае БелТА.

Падчас візіту ў аграгарадок Язеры Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што стварэнне аграгарадкоў у Беларусі ў гэтай пяцігодцы будзе ў цэлым завершана. Усяго ў краіне будзе налічвацца больш за 1,5 тыс. паселішчаў такога тыпу. У будучыні будуць прыводзіцца ў парадак буйныя вёскі, размешчаныя побач з аграгарадкамі.

Па словах кіраўніка дзяржавы, у Беларусі 30% насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасці, у той час як у свеце гэта колькасць складае 6%. «Я хацеў бы захаваць гэтыя 30% сельскага насельніцтва, — сказаў кіраўнік дзяржавы — Нам трэба захаваць вёску, гэта наша галоўная задача».

Как вам новость?
Головоломки