Лукашэнка: эканоміка спраўляецца з павышэннем заробкаў бюджэтнікаў

17.12.2010 17:02
Архив Редакция

Эканоміка Беларусі паспяхова спраўляецца з павышэннем на траціну ўзроўню заробкаў у бюджэтнай сферы. Аб гэтым заявіў 17 снежня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. "Павышэнне заробкаў у бюджэтнай сферы амаль на 30% — гэта вельмі вялікі рост. Мы з ім спраўляемся, эканоміка спраўляецца", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым беларускі лідар дадаў: «Усе крычалі: «Ах, ах, не справімся!». Гэты ўздым заработнай платы ніяк не адаб’ецца на нашай эканоміцы».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што павышэнне заробкаў было зроблена напярэдадні навагодніх святаў. А адпаведна, людзі выкарыстоўваюць гэтыя грошы, каб набыць нейкія тавары ў крамах, што ў канчатковым выніку пойдзе на карысць эканоміцы, лічыць прэзідэнт, перадае БелТА.

«Я думаю, гэта таксама нармальна, — выказаў думку кіраўнік дзяржавы. — Мы ж не падманулі людзей. Мы хацелі, каб вы гэтыя грошы ўклалі ў тавары, якія сёння прадаюцца ў Беларусі. Не адбылося ўзлёту цэн — не адбылося. Таму абсалютна баяцца няма чаго».

Как вам новость?
Головоломки