Лукашэнка: ЕС топчацца на месцы датычна «Усходняга партнёрства»

02.11.2010 16:44
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Еўрасаюз дэманструе тактыку таптання на месцы ў дачыненні да ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Такую думку кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў у аўторак, 2 лістапада, на сустрэчы з міністрам замежных спраў Германіі Гідо Вэстэрвэле і кіраўніком МЗС Польшчы Радаславам Сікорскім.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў свой час вельмі шмат гаварылі аб «Усходнім партнёрстве». Беларусь зацікаўлена ў развіцці гэтай ініцыятывы і асабліва тых праектаў, якія планавалі ажыццявіць ва «Усходнім партнёрстве». «Але, на жаль, пакуль у нас больш надзей, чым рэаліяў», — лічыць кіраўнік дзяржавы, перадае БелТА.

«Хачу, каб вы ведалі нашу пазіцыю. У нас ёсць, што прапанаваць Еўропе і, у прыватнасці, Германіі і Польшчы, паколькі гэта дзве дзяржавы, з якімі мы вельмі актыўна супрацоўнічаем. У нас няма ніякай прадузятасці ні да Германіі, ні да Польшчы», — дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што сустрэча з еўрапейскімі міністрамі актывізуе дыялог і матэрыялізуе адносіны.

Как вам новость?