Лукашэнка гатовы цалкам нармалізаваць адносіны з ЗША

14.12.2010 14:43
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць да поўнамаштабнай нармалізацыі адносін з ЗША на партнёрскай аснове. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых аналітычных цэнтраў ЗША. "Я з усёй адказнасцю заяўляю, што мы гатовыя да поўнамаштабнай нармалізацыі адносін з ЗША", — заявіў беларускі лідар.

Пры гэтым прэзідэнт дадаў: «Але самае галоўнае, каб у нас бачылі партнёра, а не краіну, якую можна задушыць, нахіліць, а можа, і растаптаць».
«Мы неадкладна адкажам дабром на паважлівае стаўленне да нас. Гэта можа пацвердзіць любы са стратэгічных партнёраў Беларусі», — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

«Хачу, каб вы разумелі: Беларусь не просьбіт з працягнутай рукой у чаканні бясплатных мільярдаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «За гады сваёй незалежнасці Беларусь саго-колечы дасягнула: яна дэманструе эканамічны рост, вызначылася з прыярытэтамі ў знешняй і ўнутранай палітыцы як самастойная і суверэнная дзяржава», — сказаў беларускі лідар.

«Адкінуўшы стэрэатыпы і забабоны, падчас ўзаемапаважлівага дыялогу мы можам вырашыць самыя складаныя праблемы», — упэўнены прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки