Славенская кампанія "Рыка" зарэкамендавала сябе ў Беларусі як надзейны і прыстойны партнёр. Пра гэта 15 ліпеня заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніцтвам кампаніі. "Рыка" з'яўляецца вядомай кампаніяй, якая эфектыўна працуе на беларускім рынку, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Дзесяць гадоў мы працуем разам у Беларусі, і ваша кампанія зарэкамендавала сябе надзейным партнёрам".
«І, вядома ж, мы надаем вялікае значэнне супрацоўніцтву з вашай кампаніяй, якое для нас з’яўляецца цікавым. Нядаўна я пазнаёміўся з вашымі прапановамі. Усе яны мяне зацікавілі, і мы гатовыя па ўсіх гэтых пунктах з вамі працаваць. Нам не трэба з вамі знаёміцца, мы ведаем якасць вашай працы, застаецца пытанне кошту», — цытуе беларускага лідара БелТА.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, калі прапановы «Рыка» будуць канкурэнтаздольныя па кошце, а «якасць у вас сусветнага ўзроўню, мы аддамо перавагу менавіта вам і будзем працаваць па ўсіх прапанаваных накірунках». Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што «Рыка» добра вядомая ў Беларусі рэалізаванымі праектамі ў галіне дрэваапрацоўкі, тэхнічнага пераабсталявання «на нашых флагманах станкабудавання і машынабудавання».
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што гэтая Славенская кампанія ўдзельнічае ў сацыяльных праектах, у прыватнасці падтрымлівае развіццё дзіцячага спорту. «Няхай гэта няшмат, але пачатак добры», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Акрамя таго, прэзідэнт адзначыў, што «калі ў кіраўніцтва кампаніі будуць іншыя прапановы па новых праектах, то ён гатовы іх сёння разгледзець і падтрымаць, і пры гэтым рашэнне будзе прынята ў кароткія тэрміны».