Лукашэнка "гатовы пайсці на любыя саступкі" у Мытным саюзе

01.06.2010 14:55
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з першым віцэ-прэм'ерам РФ Ігарам Шувалавым, што краіны Мытнага саюза здольныя дамовіцца "па двух-трох пытаннях", адчувальных для трох краін. "Адзінае, мы хацелі б, каб усё было прыстойна і каб любыя нашы адносіны былі заснаваныя на раўнапраўі і павазе", — падкрэсліў беларускі лідар.

Па словах кіраўніка беларускай дзяржавы, калі ён такое ўбачыць, то будзе гатовы «пайсці на любыя кампрамісы, саступкі, нават калі яны на нейкі перыяд будуць для нас цяжкаватымі і адчувальнымі», перадае БелТА.

«Але калі мы будзем бачыць уціск нашых інтарэсаў і непавагу як да дзяржавы, так і нашага народа, то мы на гэта, вядома, не пойдзем», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу, Ігар Шувалаў адзначыў, што нявырашанымі ў Мытным саюзе засталіся толькі пытанні, якія з’яўляюцца найбольш адчувальнымі для Беларусі. У цэлым жа, па словах расійскага віцэ-прэм’ера, усе дакументы для запуску Мытнага саюза з першага ліпеня ўжо гатовыя і падпісаныя.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Беларусь настойвае на адмене расійскіх пошлінаў на нафту і нафтапрадукты. Як заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, «гэта нашае жалезабетоннае патрабаванне», і Беларусь гатова падпісаць Мытны кодэкс і далучыцца да МС з першага ліпеня, нават калі Расія адменіць пошліны з першага студзеня 2011 года.

Как вам новость?
Головоломки