Лукашэнка гатовы прадаць ваенна-прамысловыя прадпрыемствы

05.05.2010 10:41
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі заявіў у інтэрв'ю агенцтву Reuters, што калі ўмовы прыватызацыі прадпрыемстваў будуць выгадныя краіне, "мы з вялікім задавальненнем будзем весці дыялог (з патэнцыйным інвестарам — Тэлеграф)". "Таму ў нас няма выключэння па якіх-небудзь прадпрыемствах, нават па ваенна-прамысловым комплексе", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы ведаеце, у нас акцыянаваныя ўсе прадпрыемствы летась. Таму мы не выключаем, што інвестар можа прыйсці на любое прадпрыемства. На любое абсалютна, я нават не хачу іх называць, ажно да трубаправоднай сістэмы — гэта і нафта, і газ (мы з «Газпромам», дарэчы, «Белтрансгаз» 50 на 50 прыватызавалі)», — запэўніў кіраўнік беларускай дзяржавы. 
Лукашэнка абяцае не прадаваць кантрольны пакет акцыяў БКК
Па словах беларускага лідара, у бліжэйшы час продаж кантрольнага пакету акцыяў Беларускай калійнай кампаніі не плануецца. Пры гэтым сам факт прыватызацыі БКК Аляксандр Лукашэнка не выключыў. «Калі будзе добры кошт за акцыі, мы паглядзім, колькі адсоткаў акцый прадаць. Але кантрольны пакет пакуль застанецца ў Беларусі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Як заявіў прэзідэнт Беларусі, «мы гатовыя да перамоваў з любымі інвестарамі: няхай гэта будуць заходнія, няхай гэта будуць усходнія», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. «Галоўнае, каб не былі пакрыўджаны нашыя людзі. І каб у выніку продажу нейкага пакету акцыяў гэтае прадпрыемства не пачало працаваць горш», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка не мае намеру аддаваць прадпрыемствы за бесцань
Аляксандр Лукашэнка таксама запэўніў, што «ніякага шарлатанства і карупцыйнай прыватызацыі ў Беларусі не было і не будзе» і за бесцань беларускія прадпрыемствы прадавацца не будуць, перадае БелТА.
«Таму, мабыць, і гэты фактар раздражняе нашых заходніх партнёраў — яны нас папракаюць «у павольных тэмпах рэфармавання эканомікі» і, канкрэтызуючы, «прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці»», — мяркуе прэзідэнт Беларусі. 
«Я выразна адказваю ім на гэта: там, дзе мы не спраўляемся, і тое, што дзяржаве сёння ўсё роўна, хоць гэта спрэчнае пытанне, але тым не менш мы можам прадаваць у першую чаргу, а там, дзе мы спраўляемся, там, дзе прадпрыемствы эфектыўна працуюць, даюць добры прыбытак, — мы не спяшаемся іх прадаваць», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки