Лукашэнка гатовы выкарыстоўваць армію для навядзення парадку ў краіне

21.02.2011 17:01
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы звярнуцца да дапамогі вайскоўцаў для прадухілення спробаў звяржэння канстытуцыйнага ладу. Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пойдзе на такія меры толькі ў выключных выпадках.

З такой заявай беларускі лідар выступіў 21 лютага ў ходзе наведвання Другой інжынернай брыгады ўзброеных сілаў, паведамляе БелТА.

У той жа час прэзідэнт заявіў, што сістэма бяспекі Беларусі «вытрымала выпрабаванне на трываласць, пацвердзіла правамернасць прынятых раней рашэнняў, паказала ўсяму свету, як абараняць нацыянальныя інтарэсы і не дазваляць далучаць сябе да хаосу дзяржаўных пераваротаў».

Как вам новость?
Головоломки