Лукашэнка: гэта былі ці то выбары, ці то рэаліці-шоў "За шклом"

20.12.2010 16:38
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўлады краіны забяспечылі ўсе ўмовы для сумленнай барацьбы на прэзідэнцкіх выбарах. "Адкрытасць і празрыстасць была такая, што людзі ўжо блыталіся: ці то гэта выбары, ці то рэаліці-шоў "За шклом", — сказаў кіраўнік дзяржавы на прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных журналістаў 20 снежня.

Разам з тым беларускі лідар указаў на тое, што апазіцыйныя кандыдаты імкнуцца  з сябе паказаць ахвяру і стварыць карцінку прыгнёту, хоць самі «неаднаразова запалохвалі і пагражалі старшыням і членам участковых камісій, большасць з якіх, дарэчы, жанчыны», перадае БелТА.

«Паўсюдна, дзе прысутнічалі так званыя дэмакратычныя назіральнікі, зафіксаваны спробы з іх боку дэзарганізаваць працу выбарчых камісій. Адпрацоўвалі выдзеленыя гранты. Бо толькі на праплаты так званага альтэрнатыўнага назірання і фальшывых апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў некаторыя лідары апазіцыі атрымалі ад замежных фондаў сотні тысяч даляраў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта Беларусі, «прыхільнікі асобных кандыдатаў забіралі з сабой бланкі бюлетэняў, рабілі дзясяткі копій фальшывак і спрабавалі выкарыстоўваць іх для атрымання доказаў пра нібыта масавую падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў». Аднак доказаў такіх «фактаў» знойдзена не было, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, падобнага кшталту правакацыі выразна арганізоўваліся масава, і за імі стаялі «штабы асобных, былых цяпер ужо кандыдатаў у прэзідэнты». Мэтай правакацый, на думку беларускага лідара, была не чысціня выбарчай працэдуры.

«Мэта відавочная: групах баевікоў і іх натхняльнікам патрэбна была нагода, каб у вачах міжнароднай грамадскасці і замежных сродкаў масавай інфармацыі апраўдаць загадзя запланаваны план пагромаў», — канстатаваў прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки