Лукашэнка: Госпад разбярэцца з тымі, хто не любіць Беларусь

19.04.2011 15:01
Архив Редакция

Трагічныя падзеі ў Мінску сталі лакмусавай паперкай для асобных дзяржаў і паслоў у адносінах да Беларусі. Пра гэта 19 красавіка заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з надзвычайным і паўнамоцным паслом Азербайджана ў Беларусі Алі Нагіевым. "Вось вам лакмусавая паперка — пазіцыя асобных дзяржаў і амбасадараў. Але, Госпад з імі. Ён з імі разбярэцца", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«У дадзеным выпадку замежныя амбасадары ў Беларусі дакладна падзяліліся, мне здаецца, на два лагеры: паслы, якія любяць нашу краіну, наш народ, якія жадаюць дабра нашаму народу і вітаюць незалежную беларускую дзяржаву — я ўпэўнены, што да гэтай групы паслоў належыць і кіраўнік азербайджанскай дыпламатычнай місіі. Ёсць і іншыя паслы, але пра іх не хочацца гаварыць. Нашы СМІ ў апошні час у святле трагічных падзей вельмі выразна паказалі іх пазіцыю», — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка сказаў, што не разумее, як «у цяжкую хвіліну цывілізаваныя, дэмакратычныя дзяржавы, а яны прэтэндуюць на гэта, не выказалі словы спачування беларускаму народу». «Менавіта беларускі народ, які мужна змагаўся з фашызмам, асабліва пацярпеў, — заявіў прэзідэнт. — Што б было, калі б не нашы народы, якія зламалі хрыбет гэтай пачвары, фашызму. І яшчэ жывыя пакаленні, якія добра гэта памятаюць».

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ён сустракаецца не з усімі амбасадарамі, якія завяршаюць дыпламатычную місію ў Беларусі, а толькі з тымі, якія «ўнеслі значны ўклад у развіццё двухбаковых адносін». Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў словы ўдзячнасці на адрас Алі Нагіева, які, па словах прэзідэнта, шмат зрабіў для развіцця беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва.

Как вам новость?