Лукашэнка: я мару займацца толькі правамі чалавека

13.05.2011 17:19
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму даводзіцца працаваць па вельмі многіх напрамках і займацца практычна ўсім. "Я мару пра тое, каб займацца толькі правамі чалавека, каб забяспечыць нармальную зарплату і каб ніхто не мог прыйсці і сказаць: ты ведаеш, мне гэта падабаецца — аддай, як гэта бывае ў нашых суседзяў", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што "у нас гэтага, здаецца, няма".

Пра гэта ён заявіў 13 траўня ў Бешанковічах, здзяйсняючы працоўную паездку па Віцебскай вобласці Кіраўнік дзяржавы таксама заўважыў, што назірае «вялікія перспектывы для развіцця прыватнага бізнэсу».

Беларускі прэзідэнт пагутарыў з кіраўніком сумеснага з Расіяй прадпрыемства «Вітконпрадукт» Уладзімірам Некрашэвічам (кампанія вырабляе мяса куранят-бройлераў і паўфабрыкаты). «Што падганяе цябе? Гэта тваё жыццё, твой хлеб. Мая справа толькі забяспечыць правы чалавека, кіраўніка холдынгу і ўсіх людзей», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

«Так, мы ім (суседнім краінам — Тэлеграф) не падабаемся, таму што яны адчуваюць, што мы канкурэнты, і будуць душыць па ўсіх напрамках», — сказаў прэзідэнт. Паводле яго слоў, дасягнуты галоўны вынік — «у чарзе стаяць на беларускую прадукцыю».

Лукашэнка: толькі хворы можа сказаць, што прыватнік мне не патрэбен

Кіраўнік дзяржавы задаволены вынікамі работы кіраўніка таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вітконтпрадукт». «Ніхто не стане казаць, што ў нас няма прыватнікаў у сельскай гаспадарцы», — упэўнены беларускі лідар. «Толькі хворыя людзі могуць казаць, што прэзідэнту прыватнік не патрэбны», — удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, ён паведаміў, што праца «Вітконтпрадукту» з’яўляецца ўзорнай у маштабах рэспублікі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Еўрапарламент 12 траўня прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў ЕС «пашырыць абмежавальныя меры супраць беларускага рэжыма», у тым ліку і ўвесці супраць краіны кропкавыя эканамічныя санкцыі. Такое рашэнне было прынята ў сувязі з крымінальным пераследам удзельнікаў акцыі пратэста 19 снежня 2010 года і ціскам, што аказваецца на незалежныя СМІ ў Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки