Лукашэнка: я не дазволю будаваць асобую школу для свайго малодшага сына

01.09.2010 16:44
Архив Редакция

Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі будзе вучыцца ў звычайнай школе. Пра гэта беларускі лідар расказаў 1 верасня. "Я не дазволю будаваць для свайго сына асобую школу, я гэта вам гарантую. Я на гэта ніколі не пайду", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Я хацеў бы, каб мой сын, атрымаў у звычайнай школе адукацыю, заняў у грамадстве годнае месца згодна са сваімі ведамі і здольнасцямі», — адзначыў прэзідэнт, перадае АФН.

«Я — прэзідэнт краіны. Ужо ніхто мяне не папракне, што мяне нехта падцягнуў да гэтай пасады. Але я скончыў звычайную сельскую школу і стаў прэзідэнтам. Мае старэйшыя сыны скончылі звычайную школу ў раённым цэнтры. Ніхто іх не можа папракнуць, што яны дрэнныя людзі», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў інфармацыю аб будаўніцтве «асобай» школы ў Бараўлянах, дзе, паводле інфармацыі некаторых СМІ, нібыта будзе вучыцца малодшы сын прэзідэнта. «Калі ўжо казаць пра асобую школу, то вось — мы яе пабудавалі. Яна ўжо ёсць. Але, паверце, мой малодшы сын у гэтай асобай школе, хутчэй за ўсё, вучыцца не будзе. Я не жыву ў Бараўлянах, хаця рэзідэнцыя недалёка адсюль. У гэтай асобай школе сёння вучыцца каля 700 дзяцей. Нават калі б раптам я і для яго пабудаваў — ён быў бы 701-м», — растлумачыў беларускі лідар.

Лукашэнка: папракаюць маіх дзяцей у няправільным ладзе жыцця толькі нягоднікі

Разам з тым, Аляксандр Лукашэнка, па яго словах, вельмі хваравіта рэагуе на інфармацыйныя выпады з боку СМІ, датычныя яго сям’і і дзяцей. «Ужо што-што, але маіх дзяцей папракаць у тым, што яны няправільны лад жыцця вядуць, — трэба быць проста нягоднікам. Хапаюцца за што заўгодна. Ну, нягоднікі. Я вельмі балюча рэагую, калі кранаюць маіх дзяцей і сям’ю», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час, беларускі лідар лічыць, што такія выбрыкі з’яўляюцца «звычайнымі ўкідамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў». «Скончыцца гэты перыяд пасля выбараў і пра гэта ніхто пісаць не будзе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: народу за мяне сорамна не будзе

«Не хвалюйцеся і не сумнявайцеся за мяне. Я заўсёды вам казаў і кажу, што за мяне вам сорамна ніколі не будзе», — дадаў кіраўнік дзяржавы. «Ужо шмат сказана: фашыст, злодзей, які крадзе штогод да сямі мільярдаў даляраў. Напэўна, нават чыноўнік з Крамля не можа штогод красці сем мільярдаў даляраў», — выказаў здагадку беларускі прэзідэнт.

«Калі чалавек скраў, і вы гэта ведаеце, то скажыце, дзе гэтыя грошы, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Калісьці Буш шукаў на самым высокім узроўні, арыштоўваў мае рахункі. Я сказаў: знойдзеце — забірайце. Але да гэтага часу ніхто нічога не знайшоў. Знайдзіце доказы і пакладзіце на стол».

«Гэта злодзеі, якія хочуць зрабіць з мяне і тых, хто побач са мной, такіх жа злодзееў, як яны самі, хоць бы ў СМІ», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки