Лукашэнка: я не збіраюся рэагаваць на дзеянні расійскіх СМІ

26.08.2010 18:09
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Расіі Аляксандрам Міхайлавым заявіў, што не мае намеру рэагаваць на дзеянні расійскіх СМІ. "Мяне ўсё больш падштурхоўваюць да таго, каб я неяк рэагаваў на тое, што сёння адбываецца ў сродках масавай інфармацыі ў адносінах да мяне і Беларусі. Я не збіраюся гэтага рабіць", — сказаў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не глядзеў фільмы, паказаныя расійскім тэлеканалам НТВ, але лічыць, што «гэта фільм — пра іх». «Яны хочуць, каб і ўсе такія былі. Таму ніякай рэакцыі на бруд мы з Беларусі не дапусцім, колькі б там ні стваралася гэтых фільмаў», — адзначыў кіраўнік дзяржавы, перадае БелаПАН.

«Ніякага канфлікту паміж расійцамі й беларусамі няма і быць не можа. Усё, што адбываецца, гэта абсалютна суб’ектыўна. Гэта асабісты канфлікт, таму вы так яго і ўспрымайце», — заявіў прэзідэнт Беларусі.

«Вы павінны ведаць: хочуць палітыкі ці не хочуць, беларусаў і расійцаў разарваць нельга», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да губернатара Курскай вобласці Расіі. Пры гэтым беларускі прэзідэнт падкрэсліў: «Ніякай арыентацыі налева або направа ў нас няма. Мы абсалютна надзейныя і вытрыманыя партнёры».

Как вам новость?