Лукашэнка: я шчыра кажу — рыхтуйцеся да ўзмацнення дысцыпліны

07.12.2010 15:02
Архив Редакция

З прычыны недастатковых рэсурсаў у хуткім часе Беларусь распачне меры па "падваенні" дысцыпліны і хуткасці рашэння пытанняў. Аб гэтым 7 снежня заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на IV Усебеларускім народным сходзе. Пры гэтым беларускі лідар заявіў, што дае сігналы ў грамадства і запатрабаваў рыхтавацца да ўзмацнення дысцыпліны.

«У нас рэсурс адзін: паглядзеў туды-сюды, бачыш шчыліну — пабег. Наступную шчыліну ўбачылі — туды пабеглі. І на кожным кавалачку мы павінны нешта ўзяць сваё. Калі мы гэтага не зробім — бяда будзе ў нас. Таму я шчыра кажу — рыхтуйцеся да ўзмацнення дысцыпліны, я даю сігналы ў грамадства», — цытуе Аляксандра Лукашэнку ІА «REGNUM-Беларусь».

«Я мякка сказаў: хто хоча жыць, той павінен бегчы. Хто хутчэй пабяжыць, той будзе жыць. Не таму што я ад вас гэта патрабую — гэта жыццё патрабуе сёння ад нас», — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Наколькі гэта магчыма, канфідэнцыйна пакуль кажу — дысцыпліна і хуткасць рашэння пытанняў не проста будуць падвоеныя, — паведаміў прэзідэнт Беларусі дэлегатам сходу. — Гэта будзе зроблена на працягу аднаго года».

«Расія можа ўразвалочку бегчы — у яе рэсурсаў шмат, Амерыка можа ўлегцы прабегчыся — у яе велізарныя іншыя рэсурсы, а ў нас рэсурсаў такіх няма», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки