Лукашэнка: я хачу разгрупаваць людзей вакол Мінску

17.06.2011 16:29
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 чэрвеня заявіў аб тым, што ўлады краіны, нягледзячы на крызіс, не маюць намеру згортваць праграму па развіцці гарадоў-спадарожнікаў. "Я хачу разгрупаваць людзей вакол Мінску, хачу, каб Мінск застаўся такім, як ёсць, быў сямейна-кулуарным горадам", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што жыхары Мінску «не павінны крыўдзіцца на прэзідэнта» за тое, што ў Мінску скарачаюцца аб’ёмы будаўніцтва на карысць гарадоў-спадарожнікаў. Прэзідэнт падкрэсліў, што ён не дапусціць таго, каб у Мінску высякалі паркі, зачынялі зоны адпачынку, бо ён асабіста зацікаўлены ў гэтым.

Кіраўнік дзяржавы распрацоўваюцца праекты развіцця такіх гарадоў, як Дзяржынск, Жодзіна, Лагойск, Заслаўе, Смалявічы. Прэзідэнт запэўніў, што пачне рэалізацыю гэтых праектаў, нават «калі яму іх не ўдасца скончыць». «Гэтай мой праект, мой асабісты інтарэс», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Галоўная ж умова развіцця жыллёвага будаўніцтва кіраўнік дзяржавы вызначыў так: «людзі павінны ісці туды, дзе ёсць працоўныя месцы».

Как вам новость?