Лукашэнка і Януковіч збіраюцца ў Маскву восьмага траўня

30.04.2010 14:33
Архив Редакция

Прэзідэнты Беларусі і Украіны плануюць наведаць Маскву з візітам восьмага траўня. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка ў Мінску па выніках перамоваў з украінскім прэзідэнтам Віктарам Януковічам. "Хутчэй за ўсё, восьмага траўня мы сустрэнемся ў Маскве. Мы дамовіліся з Віктарам Фёдаравічам, што можам і там пагаварыць", — сказаў беларускі лідар.

У сваю чаргу, Віктар Януковіч таксама сказаў, што на ўзроўні Беларусі, Украіны і Расіі прэзідэнты дамовіліся правесці шэраг сумесных мерапрыемстваў, у рамках святкавання Дня Перамогі, перадае БелаПАН.

«Мы дамовіліся павіншаваць нашых ветэранаў, падняць узровень сацыяльных гарантыяў для іх, дамовіліся зрабіць гэта на роўных і адначасова», — сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Як паведамляў Тэлеграф, раней кіраўнік справамі прэзідэнта РФ Уладзімір Кожын заявіў, што лідары Украіны, Беларусі і ЗША, а таксама прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі не будуць прысутнічаць на парадзе Перамогі дзявятага траўня ў Маскве з розных на тое прычынаў.

Как вам новость?
Головоломки