Лукашэнка: калі ў сям'і чацвёра-пяцёра дзяцей — дакладна бясплатная кватэра

22.10.2010 15:53
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што жанчына ў Беларусі павінна нараджаць не менш за трох дзяцей. Пры гэтым беларускі лідар адзначыў, што дзяржава надае прыярытэтную ўвагу забяспечанасці жыллём шматдзетных сем'яў. "Калі ў сям'і чацвёра-пяцёра дзяцей, то гэта дакладна бясплатная кватэра", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сустракаючыся 22 кастрычніка з удзельнікамі Усебеларускай акцыі «Пытанне Прэзідэнту», адна з удзельніц акцыі пацікавілася ў кіраўніка дзяржавы яго меркаваннем аб ролі жанчыны ў сучасным грамадстве: ці павінна яна ў першую чаргу надаваць увагу сям’і і выхоўваць дзяцей або будаваць кар’еру.

На гэта Аляксандр Лукашэнка адказаў, што «якая б кар’ера не была, вам давядзецца займацца выхаваннем сваіх дзяцей». «Я хачу, каб наша жанчына нараджала не менш за трох дзяцей, — сказаў беларускі лідар. — Дзяржава вельмі шмат робіць для абароны мацярынства і дзяцінства, а ў будучыні будзе рабіць яшчэ больш. Прыярытэтная ўвага ў гэтым плане будзе надавацца забяспечанасці жыллём. Калі нарадзіла траіх, ты атрымаеш жыллё за невялікую цану, а можа і бясплатна ў залежнасці ад развіцця эканомікі».

Пры гэтым прэзідэнт Беларусі адзначыў, што дзяржава будзе ўзмацняць падтрымку шматдзетных сем’яў. «На гэта мы будзем нацэльваць наш урад і грамадства», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Акрамя таго, беларускі лідар заявіў, што забеспячэнне дэмаграфічнай бяспекі становіцца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці дзяржавы. Па словах кіраўніка дзяржавы, неабходна каб у Беларусі пражывала як мінімум 20 млн. чалавек.

«Жанчына не павінна ў адзіночку выхоўваць дзяцей, і ў гэтым важная роля адводзіцца мужчыну. Адказнасць за выхаванне дзяцей ляжыць не толькі на жанчыне, але і на мужчыну, і яшчэ цяжка сказаць, на кім больш», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Што тычыцца кар’ернага росту, то беларускі лідар адзначыў, што жанчынам давяраюць больш, чым мужчынам. «Жанчыны больш акуратныя, асцярожныя, адказныя і менш карумпаваныя», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб удзеле жанчын у жыцці грамадства, Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад тое, што больш за 30% членаў беларускага парламенту — жанчыны. Каля паловы месцаў яны займаюць у органах мясцовай улады, многія жанчыны працуюць на розных кіроўных пасадах, канстатаваў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки