Лукашэнка: казаць пра аб'ём экспарту лекаў проста сорамна

14.05.2010 17:37
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным істотна зменшыць залежнасць Беларусі ад імпарту ў сферы фармацэўтыкі. Па словах кіраўніка дзяржавы, дрэнна ідуць справы і з выхадам беларускай лекавай прадукцыі на знешнія рынкі. "Казаць пра аб'ём экспарту ўсёй фармацэўтычнай прамысловасці краіны ў 70-75 млн. даляраў проста сорамна", — сказаў прэзідэнт.

«Таксама несалідна прыкрывацца тэмпамі росту вытворчасці ў 110-111%, калі доля айчынных лекаў на ўнутраным рынку не перавышае 20%. Гэта проста мізер, улічваючы магчымасці канцэрна «Белбіяфарм» і актыўны пакупальніцкі попыт на такую прадукцыю», — цытуе БелТА словы беларускага лідара.
Прэзідэнт адзначыў, што перавага імпарту ў фармацэўтыцы «ўтойвае ў сабе пагрозу як з эканамічнага пункту гледжання, так і з пазіцыі нацыянальнай бяспекі (рызыка недастатковага забеспячэння людзей неабходнымі лекамі)». Кіраўнік дзяржавы нагадаў таксама, што ёмістасць беларускага лекавага рынку перавышае 600 млн. даляраў у год. У наш час амаль 80% гэтага рынку займаюць замежныя прэпараты. «Хаця ў развітых краінах аптымальнымі суадносінамі лічыцца 50 на 50», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Неабходна падтрымліваць разумны баланс паміж імпартам і ўласнай вытворчасцю ў дадзенай сферы, — падкрэсліў беларускі лідар. — Задача заключаецца ў тым, каб не толькі навучыць нашу фармацэўтычную прамысловасць і медыцыну аператыўна рэагаваць на эпідэмічныя пагрозы, якія ўзнікаюць, але і апярэджваць паніку, не дапушчаць скачкоў коштаў на лекі, максімальна задавальняць попыт насельніцтва на медыкаменты». 
Па словах прэзідэнта, мэтазгоднасць такога падыходу дыктуецца інтарэсамі грамадзянаў Беларусі, неабходнасцю абароны іх здароўя і зніжэння выдаткаў на лекі. «А па-другое, гэта матывавана інтарэсамі дзяржавы: эканоміяй валютных сродкаў, рацыянальным выдаткоўваннем бюджэту, падтрымкай нацыянальных таваравытворцаў», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки