Лукашэнка: кошт жылля ў Беларусі павінен зніжацца

01.07.2010 16:09
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным зрабіць таннейшым кошт квадратнага метра жылля. Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў, звяртаючыся да працаўнікоў будаўнічай сферы падчас ўзнагароджання грамадзянаў Беларусі. "Новыя кватэры павінны не толькі адказваць усім патрабаванням грамадзян, але і быць даступнымі", — сказаў беларускі лідар.

Па словах прэзідэнта, у апошнія гады асабліва актыўна ўводзіліся ў строй жыллёвыя і грамадскія аб’екты. «Наш падземны гандлёвы цэнтр «Сталіца» і спартовы комплекс «Мінск-Арэна» заслужылі вельмі станоўчыя ацэнкі не толькі айчынных, але і патрабавальных еўрапейскіх спецыялістаў. Зразумела, спатрэбіўся сапраўды высокі прафесіяналізм ад праекцтоўшчыкаў і выканаўцаў», — перадае словы Аляксандра Лукашэнкі БелТА.

Лукашэнка: сумленная праца — самы вялікі набытак беларусаў

Большасць уганараваных на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод склалі працаўнікі сельскагаспадарчага сектара. Па словах кіраўніка дзяржавы, яны на справе даказалі, што задача павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі абсалютна рэальная.

Беларускі прэзідэнт падкрэсліў, што традыцыйна на беларускай зямлі сумленная праца шанавалася як самы вялікі набытак і сёння яна працягвае заставацца галоўным рэсурсам краіны.

«Упэўнены, дзякуючы такім людзям, як вы, мы заўсёды зможам паспяхова вырашаць самыя складаныя задачы ва ўсіх сферах нашага жыцця», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки