Лукашэнка: крэдытаў для АПК больш не будзе

01.04.2011 15:34
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падчас рабочай паездкі ў Дзяржынскі раён Мінскай вобласці заявіў, што "ніякіх мільярдаў (у сельскую гаспадарку на бязвыплатнай аснове) больш не будзе". "Настаў іншы час. Калі хто-небудзь думае, што атрымае крэдыт і ім будзе ўсё спісана, гэтага больш не будзе", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: «Сёння мы не можам аказваць такую падтрымку, як раней … І не таму, што не хапае сродкаў, — іх заўсёды не хапае. А таму, што ўжо шмат у чым мы абсталявалі сяло тэхнікай». Пры гэтым ён запатрабаваў рацыянальна выкарыстоўваць дзяржрэсурсы, што выдзяляюцца на развіццё вёскі.
Кіраўнік дзяржавы таксама паставіў задачу перад беларускім АПК у бліжэйшыя пяць гадоў выйсці на рэнтабельную працу без дзяржаўных датацый, паведамляе АФН.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, калі ў бліжэйшую пяцігодку «зробім рэнтабельнай сельскую гаспадарку, краіна будзе жыць». «Калі выйдзем на 10-12% рэнтабельнасці, мы забудземся, што ёсць праблемы на зямлі», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки