Лукашэнка: Кітай — галоўны партнёр Беларусі

11.10.2010 14:48
Архив Редакция

Беларусь і Кітай з'яўляюцца надзейнымі і эфектыўнымі партнёрамі. Аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 кастрычніка на сустрэчы з генеральным дырэктарам Кітайскай карпарацыі авіяцыйнай прамысловасці (АВІК) Лін Цзамінам ў Пекіне. "20 гадоў таму мы не памыліліся, выбраўшы Кітай за галоўнага партнёра для супрацоўніцтва", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Натуральна, такая гіганцкая краіна з такой гіганцкай эканомікай не можа не быць зацікаўлена ў папулярызацыі сваіх інтарэсаў у Еўропе. Калі вы ідзяце ў Еўропу, то прыходзьце ў цэнтр Еўропы. Мы будзем вам актыўна дапамагаць і падтрымліваць у Беларусі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

«Мы маем унікальнае становішча ў Мытным саюзе. Гэта таксама павялічвае магчымасці для супрацоўніцтва, узмацненне гэтага супрацоўніцтва. Вы зможаце бяспошлінна гандляваць фактычна на ўсёй тэрыторыі постсавецкай прасторы», — сказаў беларускі лідар.

Звяртаючыся да гендырэктара карпарацыі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускія заводы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з ёй. Лін Цзамін таксама пацвердзіў гатоўнасць супрацоўніцтва з Беларуссю. «Мы гатовыя інвеставаць у праекты ў Беларусі. Думаю, наша супрацоўніцтва будзе садзейнічаць умацаванню адносін паміж нашымі краінамі», — адзначыў кіраўнік АВІК.

Кітайская карпарацыя авіяцыйнай прамысловасці ўваходзіць у лік найбуйнейшых дзяржаўных кітайскіх карпарацый цэнтральнага падпарадкавання, з’яўляецца адным з лідараў у галіне правядзення навукова-даследчых прац у краіне. У яе склад уваходзіць каля 200 даччыных кампаній, прадпрыемстваў і філіялаў, 21 з якіх выйшлі на кітайскія біржы. АВІК займаецца вытворчасцю авіяцыйнай прадукцыі грамадзянскага і ваеннага прызначэння, распрацоўкай і вытворчасцю авіяцыйных рухавікоў, з’яўляецца асноўным пастаўшчыком гэтай прадукцыі для ўзброеных сіл КНР. Распрацоўкі карпарацыі прымяняюцца ў авіяцыі, аўтамабілебудаванні, энергетыцы, электроніцы, для абароны навакольнага асяроддзя.

Как вам новость?
Головоломки