Лукашэнка: кутні камень незалежнасці — нацыянальная культура

10.01.2011 10:27
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць нацыянальную культуру стратэгічным рэсурсам краіны, кутнім каменем яе незалежнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 8 студзеня, выступаючы на цырымоніі ўручэння прэмій прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што без нацыянальнай культуры «не можа быць суверэннай, квітнеючай дзяржавы», перадае БелТА.

«Нацыянальная культура цяпер, на зломе вякоў і тысячагоддзяў, набывае ўсё большую палітычную сілу і значэнне як надзейны гарант захавання ідэнтычнасці і самабытнасці народа, найкаштоўнейшая канкурэнтная перавага ва ўмовах глабалізацыі», — падкрэсліў прэзідэнт.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўным прынцыпам культурнай палітыкі Беларусі з’яўляецца не толькі захаванне, але і шматразовае прымнажэнне духоўных багаццяў народа. Паводле слоў прэзідэнта, сёння асаблівую актуальнасць набывае тэма духоўнасці, бо «заўтрашні дзень дзяржавы напрамую залежыць ад таго, якія ідэалы зацвярджаюцца сёння».

Лукашэнка: мы будзем паважаць правы майстроў мастацтва на свабоду думкі

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава заўсёды будзе «паважаць правы майстроў мастацтва на свабоду думкі і самавыяўлення». «Але, як справядліва заўважыў вялікі Някрасаў, паэт перш за ўсё абавязаны быць грамадзянінам», — дадаў прэзідэнт.

«Вы, творчыя людзі, не павінны забываць аб сваёй сацыяльнай, духоўнай місіі. Краіна чакае ад вас яркіх, маштабных твораў, якія б выхоўвалі народ у духу традыцыйных ідэалаў і каштоўнасцяў, адлюстроўвалі тыя пазітыўныя змены, якія адбываюцца ў нашым жыцці, абуджалі ў маладых сэрцах пачуццё патрыятызму і гонару за сваю краіну», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки