Лукашэнка: ламаць у адукацыі мы больш нічога не павінны

08.06.2010 09:26
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што ў краіне неабходна захаваць існую сістэму адукацыі, а не займацца правядзеннем розных рэформаў, якіх ужо і так праведзена дастаткова. Такую пазіцыю Аляксандр Лукашэнка выказаў на нарадзе па пытаннях развіцця вышэйшай школы і якасці падрыхтоўкі спецыялістаў сферы адукацыі.

«Трэба зыходзіць з таго, што ламаць мы больш нічога не павінны. Варта ісці па тым шляху, які вызначылі ў адукацыі, толькі дасканалячы, і тое не ўлазячы глыбока ў гэтае ўдасканаленне, таму што гэта зноў прывядзе да нейкага злому. Трэба ісці вельмі акуратна і спакойна», — адзначыў беларускі лідар.

«Нам патрэбная нармальная сістэма адукацыі, арыентаваная на нашу эканоміку, перш за ўсё, на наша грамадства, на нашу краіну. Нам не трэба бегчы ні за якімі дзяржавамі і краінамі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: далучэнне да Балонскага працэсу можа запатрабаваць новыя рэформы

На нарадзе таксама была закранута тэма далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу на тое, што дэкларацыя не патрабуе катэгарычных новаўвядзенняў у адукацыйнай сістэме Беларусі. Пры гэтым, прэзідэнта насцярожвае, ці не спатрэбіцца правядзенне рэформаў у далейшым з далучэннем да гэтай дэкларацыі. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў сістэме адукацыі Беларусі «і так дастаткова нявырашаных пытанняў, якімі варта займацца, а не думаць аб правядзенні новых рэформаў».

Па словах міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, адным з плюсаў далучэння Беларусі да Балонскага працэсу стане ўдзел у распрацоўцы перспектыўных адукацыйных, навуковых праграм, адкрыецца магчымасць прыцягнення большай колькасці студэнтаў для атрымання адукацыі. Да таго ж, гэта ўзаемадзеянне паміж універсітэтамі ў рамках розных праграм.

Аляксандр Лукашэнка даручыў яшчэ раз уважліва усё ўзважыць, вызначыцца і пазней далажыць, наколькі гэтыя ідэі адпавядаюць нацыянальным інтарэсам, наколькі яны дапамогуць ўдасканальваць і эканоміку, і развіццё краіны ў цэлым, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Пытанне далучэння Беларусі да Балонскага працэсу абмяркоўвалася на нарадзе ў Лукашэнкі яшчэ ў студзені 2005 года.

Тады па яго выніках было прынята рашэнне аб увядзенні двухузроўневая сістэма адукацыі: захавана падрыхтоўка спецыялістаў у якасці першай ступені вышэйшай адукацыі, а магістратура зарыентавана на падрыхтоўку да аспірантуры.

Беларусь пачала працэдуру далучэння да Балонскага працэсу, падпісаўшы Канвенцыю аб прызнанні кваліфікацый, якія адносяцца да вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскім рэгіёне (Лісабонскую канвенцыю).

Міністры адукацыі 29 еўрапейскіх краін у чэрвені 1999 года ў Балоніі падпісалі Балонскую дэкларацыю ў сферы вышэйшай адукацыі. Балонскі працэс афіцыйна падтрымлівае 47 дзяржаў, у тым ліку з краін былога СССР — Расія, Украіна, Малдова, Грузія, Арменія, Азербайджан, Казахстан.

Как вам новость?
Головоломки