Лукашэнка лібералізаваў аграэкатурызм

30.11.2010 11:25
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада падпісаў указ № 614, якім унёс змены і дапаўненні ва ўказ ад 2 чэрвеня 2006 года № 372 «Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь». Дадзены ўказ спрашчае занятак бізнэсам у дадзенай сферы. Так, да дзесяці павялічваецца дазволеная колькасць пакояў аграэкасядзібаў для размяшчэння аграэкатурыстаў (раней было пяць пакояў).

Таксама, згодна з указам, паслугі ў сферы аграэкатурызму будуць мець права аказваць не толькі фізічныя асобы, але і сельгасарганізацыі, якія ажыццяўляюць вытворчасць і (або) перапрацоўку сельгасарганізацыі, выручка ад рэалізацыі якой складае не менш за 50% агульнай сумы іх выручкі.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, указ прадугледжвае крэдытаванне ААТ «Белаграпрамбанк» суб’ектаў аграэкатурызму для рэалізацыі праектаў у сферы аграэкатурызму ў 2010 — 2020 гадах у суме да 2 тыс. базавых велічыняў на тэрмін да пяці гадоў (фізічным асобам — да сямі гадоў) з выплатай працэнтаў у памеры 5% гадавых.

«Прадугледжана кампенсацыя ААТ «Белаграпрамбанк» стратаў, звязаных з прадстаўленнем такіх крэдытаў, штогод, пачынаючы з 2010 года, за кошт сродкаў, што прадугледжваюцца ў рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты, у памеры паловы стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, устаноўленай на дату кампенсацыі, павялічанай на адзін працэнтны пункт», — паведамілі ў адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Таксама ўказ падоўжыў на дзесяць гадоў тэрмін дзеяння ўказа № 372 ад 2 чэрвеня 2006 года.

У 2009 годзе ў Беларусі ажыццяўлялі дзейнасць у сферы аграэкатурызму 884 суб’екты гаспадарання. Колькасць турыстаў, якія скарысталіся іх паслугамі за 2009 год, склала каля 70 тыс. чалавек, у 1,8 раза перавысіўшы паказчык 2008 года.

Как вам новость?
Головоломки