Лукашэнка: любы саюз павінен прыносіць карысць народам

05.07.2010 11:48
Архив Редакция

Любы саюз, у тым ліку і Мытны, павінен прыносіць карысць народам краін-удзельніц. Пра гэта пятага ліпеня ў Астане заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. "Беларусь зыходзіць з таго, што любы саюз, больш за тое, блізкіх брацкіх дзяржаў, — мы можам пра гэта так казаць, — павінен быць на карысць, прыносіць большую карысць народу", — сказаў беларускі лідар.

Акрамя гэтага Аляксандр Лукашэнка падзякаваў свайму калегу Нурсултану Назарбаеву за тыя намаганні, якія ён заўсёды рабіў па прасоўванні не толькі ўласных ініцыятываў, але ўсяго таго, што павінна быць у ЕўрАзЭС, а потым у Мытным саюзе, перадае БелТА.

«Ён, можна сказаць, быў маторам нашых адносінаў у рамках ЕўрАзЭС», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки