Лукашэнка: ліміт рэвалюцый у Беларусі вычарпаны

21.01.2011 14:12
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваёй інаўгурацыйнай прамове, што беларускаму грамадству не пагражаюць якія-колечы "каляровыя" рэвалюцыі. Для "вірусу" каляровых "рэвалюцый", на думку кіраўніка дзяржавы, у Беларусі "проста няма спрыяльнага асяроддзя".

«Таму даю вам цвёрдую гарантыю: ліміт рэвалюцыяў і ўзрушэнняў вычарпаны, ніякія «майданы» і «плошчы» нашаму грамадству не пагражаюць. Бяспека і стабільнасць у беларускім доме мы ўберажэм ад любых інтрыгаў як звонку, так і знутры. Бо любая ўлада, а тым больш улада народа чагосьці вартая, калі яна ўмее абараняцца», — цытуе беларускага лідара БелТА.

Як растлумачыў Аляксандр Лукашэнка, рэвалюцыі і ўзрушэнні магчымыя толькі ў тых краінах, дзе існуюць вострыя эканамічныя і сацыяльныя праблемы, а ўлада знаходзіцца ў канфрантацыі з насельніцтвам. У Беларусі ж сітуацыя іншая, перакананы прэзідэнт.

Лукашэнка: не сумнявайцеся, правільны вы зрабілі выбар

Выбар, які зрабіў беларускі народ падчас галасавання 19 снежня, кіраўнік дзяржавы назваў «святым і бясспрэчным». «А калі хтосьці ў гэтай зале і за яе межамі, хто нас сёння бачыць і чуе яшчэ сумняецца ў тым, ці правільны ён зрабіў выбар, прабачце за нясціпласць, скажу: не сумнявайцеся, вы зрабілі правільны выбар. Ваш прэзідэнт — гэта ваш прэзідэнт, і ён вас ніколі не падвядзе», — дадаў Аляксандр Лукашэнка напрыканцы сваёй інаўгурацыйнай прамовы.

Как вам новость?