Лукашэнка: мы абавязкова знойдзем альтэрнатыўных пастаўшчыкоў газу

06.12.2010 16:42
Архив Редакция

Беларусь абавязкова знойдзе альтэрнатыўных пастаўшчыкоў газу, заявіў сёння, 6 снежня, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на IV Усебеларускім народным сходзе. "Калі мы едзем у Венесуэлу, гэта не таму, каб ўкалоць Расію. Калі пампуецца нафта па нафтаправодзе Адэса-Броды, гэта не таму, каб неяк яе прынізіць. У нас выйсця іншага няма", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі лідар дадаў, што «мы б з задавальненнем па наяўных трубах пампавалі гэтую нафту, разам з расійцамі перапрацоўвалі бы і прадавалі». «Навошта гэты «Норд-Стрым», калі мы пабудавалі побач газаправод Ямал-Еўропа і побач паклалі падмурак для іншай ніткі», — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

«Не, праз Беларусь не будзем класці, ненадзейны партнёр. Давайце праз Балтыку, там надзейней. Ну што ж, гэта права тых, хто вырабляе гэты газ. Але мы таксама мае права шукаць альтэрнатыву, і мы яе знойдзем. Знайшлі па нафце, знойдзем і па прыродным газе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Беларусі не варта чакаць дапамогі звонку, а трэба разлічваць толькі на свае сілы і будаваць эканоміку зыходзячы з уласных рэсурсаў, якіх у нас дастаткова», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Закранаючы тэмы беларуска-расійскіх адносін, Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што пра іх «сорамна казаць», таму што расійскі лідар апошнім часам робіць выгляд, быццам не заўважае існавання Саюзнай дзяржавы.
 
«Усё, на чым мы сёння «целяпаемся», інакш не скажаш, у Мытным саюзе, ужо даўно створана ў рамках Беларусі і Расіі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Усе напрацоўкі Саюзнай дзяржавы можна было б эфектыўна выкарыстоўваць у Мытным саюзе, але гэтага не адбываецца. У той жа час нам «падкідваюць» ідэю Еўразійскага саюза — новага ўтварэння, хоць яшчэ да канца не завершана фармаванне такіх структураў, як ЕўрАзЭС, АДКБ, СНД».

Как вам новость?