Лукашэнка: мы гатовыя прадаць Расіі кантрольны пакет "Белтрансгаза" за танны газ

28.05.2010 09:05
Архив Редакция

Беларусь гатовая прадаць кантрольны пакет акцыяў "Белтрансгаза" ў выпадку, калі кошт на газ для нашай краіны будзе роўны расійскаму. Пра гэта прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 траўня, адказваючы на пытанні студэнтаў магілёўскіх ВНУ.

«Вось калі яны (расійцы) скажуць, што будуць па ўнутраных коштах прадаваць газ у Беларусь — на роўных умовах і па ўнутрырасійскіх коштах, — мы не супраць, бярыце кантрольны пакет. Сапраўды гэтак жа і па нафтаперапрацоўчых заводах. Танная нафта — добрыя ўмовы, але не бясплатна», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
«Мы не супраць, але за добрыя грошы», — падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.
Лукашэнка: інтэрнэт трэба паставіць на службу дзяржавы
Падчас сустрэчы са студэнтамі Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што лічыць неабходным паставіць Інтэрнэт на службу дзяржаве. «Пакуль наш інтэрнэт працуе праз Маскву і іншыя дзяржавы. Асноўны мозг інтэрнэту можа быць тут, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Мы можам аказваць паслугі на сотні мільёнаў даляраў».

Как вам новость?
Головоломки