Лукашэнка: мы на каленях выпрошвалі замежныя грошы

20.04.2010 16:10
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім штогадовым пасланні парламенту і народа, што падчас эканамічнага крызісу ўладам было цяжка знайсці знешняе фінансаванне. "Мы на каленях стаялі перад паэўнымі арганізацыямі і дзяржавамі, выпрошваючы грошы для таго, каб падтрымаць народ і эканоміку", — адзначыў беларускі лідар.

Як нагадаў кіраўнік дзяржавы, «калі пачаліся эканамічныя праблемы, колькі шкоды прынеслі гэтыя вякалы-эканамісты і апазіцыянеры, якія крычалі — рубель рухне, усё абрынецца», — перадае БелаПАН.

«Людзі беглі ў банкі памяняць, схапіць. Я вымушаны быў рэагаваць, я казаў людзям, што мы выканаем свае абавязкі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі заявіў, што дзяржава «ў гэты цяжкі перыяд» змагла гарантаваць захаванасць укладаў насельніцтва ў банках, хаця «нам было цяжка», і «атрымала падтрымку» ў выглядзе замежных крэдытаў.

«Усе апазіцыянеры так званыя пачалі крычаць. Але для іх жа чым горш, тым лепш. Але мы ж не ашукалі народ, як бы гэта было непапулярна. Варта гэта адзначыць і паказаць, якую палітыку яны (апазіцыя — Тэлеграф) праводзяць у краіне і хто імі кіруе», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?