Лукашэнка: мы пакажам ўсяму свету, як трэба жыць

05.01.2011 09:27
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня адкрыў VII Калядны міжнародны турнір аматараў хакея. Паводле яго слоў, гэты турнір — гэта прыклад таго, як трэба шукаць здароўе. «Мы нямала робім для таго, каб нашы людзі былі здаровыя. І мы нямала яшчэ зробім для таго, каб Беларусь была прыкладам усім у свеце, як трэба жыць, як трэба гуляць і як трэба перамагаць", — заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёмы год запар на дадзены турнір у Мінск прыязджаюць каманды хакеістаў-аматараў з розных краінаў. У прыватнасці, у гэтым годзе ў Беларусь прыехалі каманды з Аўстрыі, Германіі, Расіі, Славакіі, Украіны, Фінляндыі і Швейцарыі, перадае БелТА.

«Па добрай традыцыі яны прыбылі ў Беларусь не толькі каб падтрымаць баявы спартыўны дух, але і каб сваім майстэрствам парадаваць ўсіх вас, сапраўдных аматараў хакея, а таксама, каб пацвердзіць статус нашага турніру, які заўзятары называюць неафіцыйным чэмпіянатам свету па хакеі сярод аматарскіх камандаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На думку прэзідэнта, турнір сімвалізуе пераемнасць прафесійнага і аматарскага спорту, ён стаў займальным відовішчам і добрай школай майстэрства для юных хакеістаў. «А яшчэ ён лепш за любую дыпламатыю збліжае народы, умацоўвае сяброўскія сувязі паміж людзьмі розных дзяржаў», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што з Каляднага турніру ў Беларусі пачынаецца спартовы год. «Пажадаем жа гэтаму году паспяховага старту і яркіх перамог», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?
Головоломки