Лукашэнка: мы ўсіх дзяцей з дамоў-інтэрнатаў размесцім у сем'ях

02.09.2010 09:07
Архив Редакция

У Беларусі ў будучай пяцігодцы ўсе дзеці з дзіцячых дамоў будуць размешчаны ў сем'ях. Пра гэта 1 верасня заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. "У будучай пяцігодцы ў краіне не застанецца ні аднаго дзіцяці, які здольны, можа жыць у дамах сямейнага тыпу. Мы ўсіх дзяцей, якія жывуць у дамах-інтэрнатах, размесцім у сем'ях", — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў свой час не дарма быў прыняты дакумент, які абавязвае нядбайных бацькоў пакрываць дзяржаве выдаткі па ўтрыманні іх дзяцей. Сёння такія бацькі аплочваюць 60% усіх выдаткаў на іх дзяцей у сярэднім па краіне, амаль усе, за некаторым выключэннем, працаўладкаваны і працуюць. «Хочаш не хочаш — ідзі працуй і плаці за сваё дзіця, а мы будзем выхоўваць тваіх дзяцей», — сказаў кіраўнік дзяржавы, перадае БелТА.

Прэзідэнт лічыць, што для дзяцей, якія растуць у няўдалых сем’ях — гэта не найлепшыя ўмовы. «Лепш, напэўна, забраць дзяцей з сям’і, якая не ў стане іх выхоўваць. Мы самі будзем іх выхоўваць, але дзеці — гэта святое. Галоўнае ў краіне — дзеці. І гэта не проста размовы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, беларускі лідар наведаў адзін з дамоў дзіцячай вёскі «Вытокі» ў Мінскім раёне. Тут за сродкі прыватнага інвестара быў пабудаваны комплекс, які ўключае 15 дамоў з інфраструктурай. Тут сем’і змогуць прыняць на выхаванне 90-100 дзяцей сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Усе выдаткі склалі 10-11 млрд. даляраў. «Вялікія людзі — бацькі, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей і любяць іх як сваіх. Ім трэба кланяцца ў ногі», — лічыць Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт таксама падзякаваў спонсарам, што пабудавалі гэтую вёску. «Кланяюся ім нізка ў ногі за гэтае дабро. Гэта гаворыць аб тым, што мы не толькі, як некаторыя нас пакрытыкоўваюць, будуем хакейныя пляцоўкі, спартыўныя аб’екты. У нас спонсары, мецэнаты будуюць і такія вёскі, школы, дамы культуры, клубы, дапамагаюць нам рабіць краіну лепшай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Как вам новость?