Лукашэнка: мы з Расіяй трохі спатыкнуліся

08.04.2010 15:54
Архив Редакция

Беларусь і Расія поўныя жадання вырашыць усе праблемы і складанасці ў двухбаковых адносінах. Пра гэта прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  заявіў восьмага красавіка на сустрэчы ў Мінску з губернатарам Маскоўскай вобласці РФ Барысам громавым. "Мы трохі спатыкнуліся, але апошнія  кантакты з прэзідэнтам Расіі сведчаць пра тое, што як у нас, так і ў Расіі ёсць велізарны патэнцыял і жаданне выйсці з гэтай сітуацыі", — адзначыў прэзідэнт.

«Мы разумеем, і ў Крамлі разумеюць, што нам абсалютна не патрэбна ніякая канфрантацыя, праблемы і складанасці. У нас хапае тых, хто нам створыць гэтыя складанасці. Нам трэба быць настроенымі на іх пераадоленне. Але гэта павінна быць прыгожа, як у родных людзей, братоў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Скажу адкрыта: калісьці мы вельмі шырока, хутка ішлі на стварэнне Саюзнай дзяржавы, потым мы пайшлі дробнымі крокамі, але робім канкрэтную справу, ствараючы роўныя ўмовы для нашых людзей і суб’ектаў гаспадарання», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь і Расія павінны ствараць новыя мадэлі супрацоўніцтва

Па меркаванні беларускага лідара, у няпростых фінансава-эканамічных умовах Беларусь і Расія павінны не толькі не саслабляць развіццё кааперацыйных сувязяў, але і ствараць новыя мадэлі супрацоўніцтва.

«Гэта дапаможа разам пераадолець негатыўныя наступствы сусветнага крызісу», — падкрэсліў прэзідэнт Беларусі, паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што паміж краінамі не павінна быць абмежаванняў да доступу тавараў на рынкі адзін аднаго, паколькі дасягнутая ступень кааперацыі сведчыць, што робіцца агульны беларуска-расійскі прадукт.

Беларускі прэзідэнт лічыць, што росту ўзаемнага таваразвароту можна дамагчыся за кошт пашырэння наменклатуры пастаўляемых тавараў з высокім дададзеным коштам, першым чынам шляхам павелічэння долі высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі.

Лукашэнка: Маскоўская вобласць — прыярытэтны рэгіён для Беларусі

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Маскоўская вобласць з’яўляецца адным з прыярытэтных гандлёва-эканамічных партнёраў і займае трэцяе месца па аб’ёме ўзаемнага гандлю з рэгіёнамі Расіі.

«Наша супрацоўніцтва даўно ўжо перарасло ўзровень простых таварных паставак. У нас плённа задзейнічаныя і развіваюцца кааперацыйныя сувязі паміж прадпрыемствамі, ствараюцца сумесныя вытворчасці ў мэтах выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі», — падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў зацікаўленасць беларускага боку ў сумеснай вытворчасці любых тавараў, пачынаючы ад машынабудавання і скончваючы прадуктамі харчавання.

Громаў: усе праблемы паміж дзвюма краінамі часовыя

У сваю чаргу, губернатар Маскоўскай вобласці Барыс Громаў лічыць, што ўсе праблемы, якія часам з’яўляюцца пры працы над стварэннем Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, часовыя, а працэс яе будаўніцтва ідзе да завяршэння.

«Для Маскоўскай вобласці ўзаемадзеянне з Беларуссю па эканамічных, сацыяльных, культурных пытаннях з’яўляецца ключавым», — адзначыў губернатар, дадаўшы, што разлічвае на рост двухбаковага таваразвароту пасля завяршэння крызісу.

Барыс Громаў таксама адзначыў, што з моманту падпісання першай двухбаковай дамовы таваразварот паміж Беларуссю і гэтым расійскім рэгіёнам павялічыўся ў шэсць разоў.

Как вам новость?
Головоломки