Лукашэнка: мы зробім усё, каб не дапусціць новай трагедыі ў метро

20.05.2011 16:22
Архив Редакция

Беларускія ўлады прыкладуць усе намаганні, каб не паўтарылася трагедыя, што задырлася ў сталічным метро. Пра гэта 20 траўня заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання мінскага сабора Святога Духа. Кіраўнік краіны выказаў падзяку мітрапаліту Філарэту і ўсёй Беларускую праваслаўнай царквеу Маскоўскага патрыярхата за падтрымку грамадства пасля выбуху.

Паводле яго слоў, святары «ў тыя цяжкія і сумныя дні ўвасаблялі прыклад для ўсіх канфесій Беларусі».

«Вы былі з народам, з людзьмі. Прашу перадаць усім святарам шчырую падзяку за каласальную падтрымку беларускага народа ў тыя дні», — цытуе прэзідэнта БелТА.

Лукашэнка: трэба прытрымлівацца запаведзяў Госпада

Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што прычынай тэракту з’яўляюцца таксама недахопы і заганы грамадства, аб якіх кажа царква.

«У часы глабалізацыі супрацьстаяць гэтаму злу вельмі складана, але трэба. І мы будзем рабіць усё, каб падобнае на нашай зямлі не паўтарылася. Мы, вядома, будзем прытрымлівацца запаведзяў Госпада, і яны даюць нам магчымасць прадухіляць падобныя з’явы на беларускай зямлі», — адзначыў ён.

Аднак, дадаў кіраўнік дзяржавы, тое, што здарэнне не характэрна для Беларусі. «Мы гэта ўжо ведаем цяпер, і слава Богу, што гэта так. Але самазаспакойвацца нельга. Свет бурліць не толькі эканамічна, не толькі маральна, зневажаючы годнасць чалавека і ганячы Божыя запаведзі, але свет бурліць ужо са зброяй у руках. Кожны дзень гінуць тысячы і тысячы ні ў чым не вінаватых людзей. І ў гэтым кругавароце — эканамічным, палітычным, сацыяльным і ваенным — нам трэба краіну ўтрымаць. Стаяць цвёрда, сціснуўшы зубы, да апошняга», — заявіў ён.

У саборы Святога Духа адслужылі літургію і паніхіду за ахвяр выбуху, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Аляксандр Лукашэнка таксама запаліў свечку ў памяць аб загінулых.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, пасля выбуху 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў мінскім метро сотні неабыякавых людзей да гэтага часу прыходзяць на месца трагедыі, каб ускласці кветкі і запаліць свечкі ў памяць аб 14 загінулых. Прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх канфесій, а таксама іншых веравызнанняў правялі спецыяльныя набажэнствы ў сувязі з тэрактам.

Как вам новость?