Лукашэнка: Мядзведзеў блінамі абразіў беларускі народ

22.06.2010 15:34
Архив Редакция

На сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што заявы расійскага кіраўніцтва зневажаюць беларускі народ і праінфармаваў кіраўніка МЗС РФ аб тым "канфлікце, які перарастае ў газавую вайну паміж "Газпромам" і Беларуссю".

«Кажуць, што гэта спрэчка гаспадарчых суб’ектаў, але я не разумею, як тады такая спрэчка можа перарасці на ўзровень вышэйшага палітычнага кіраўніцтва краіны. Гэта ўжо не спрэчку гаспадарчых суб’ектаў. Выбачайце, калі нас пачынаюць зневажаць ці то катлетамі, ці то каўбасой, маслам і блінамі, — мы гэта ўспрымаем як абразу беларускага народа. Не належыць так паводзіць сябе прэзідэнту, у тым ліку суседняй саюзнай дзяржавы», — прыводзіць словы Аляксандра Лукашэнкі БелТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама падкрэсліў, што «такога цынізму» ад кіраўніцтва Расіі Беларусь не чакала.

Как вам новость?
Головоломки